Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Адэсе павялічылася да пяці чалавек

30.04.2024 08:27
Ва Украіне на фронце на працягу сутак адбылося 115 баявых сутыкненняў. Расія працягвае абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.
Пашкоджаны будынак пасля ракетнага ўдару ў АдэсеEPA/IGOR TKACHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Па дадзеных інстытута вывучэння вайны, змен лініі фронту не назіраецца, у тым ліку пад Часовым Ярам. Расійскім войскам удалося прасунуцца толькі на ўсход ад Краснагораўкі.

Ва Украіне на фронце на працягу сутак адбылося 115 баявых сутыкненняў. Авіяцыя Сіл абароны ўдарыла па 5 раёнах засяроджвання асабовага складу саперніка.

Кіраўніцтва Адэсы паведаміла, што ў выніку вечаровага ракетнага абстрэлу расійскімі сіламі ў шпіталях застаюцца 23 чалавекі, у тым ліку 12 у вельмі цяжкім стане. Сярод іх чатырохгадовае дзіця.

Паўночнакарэйскія балістычныя ракеты серыі Hwasong-11 выкарыстоўваліся падчас абстрэлу Харкава 2 студзеня, парушаючы эмбарга на пастаўкі зброі з КНДР, заявілі назіральнікі ААН.

Падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН у лютым ЗША як мінімум дзевяць разоў абвінавацілі Расію ў абстрэлах Украіны балістычнымі ракетамі, пастаўленымі КНДР, нагадвае Reuters.

З 2006 года Паўночная Карэя афіцыйна знаходзіцца пад санкцыямі ААН з-за развіцця вытворчасці балістычных ракет і ядзерных праграм, якія з гадамі ўзмацняюцца.

ПР/юл